Няма лiха без дабра4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/... · Леанід...

13
Міхась Пазнякоў Няма лiха без дабра Выбраныя творы МІНСК ВЫДАВЕЦТВА «ЧАТЫРЫ ЧВЭРЦІ» 2019

Upload: others

Post on 03-Aug-2020

5 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: Няма лiха без дабра4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/... · Леанід Пранчак На гэтым грэшным свеце i я падчас грашыў,

Міхась Пазнякоў

Няма лiха без дабра

Выбраныя творы

МІНСКВЫДАВЕЦТВА «ЧАТЫРЫ ЧВЭРЦІ»

2019

Page 2: Няма лiха без дабра4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/... · Леанід Пранчак На гэтым грэшным свеце i я падчас грашыў,

УДК 821.161.3-1ББК 84(4Беи)-5 П47

Серыя заснавана ў 2014 годзе

Рэдакцыйны савет:М. В. Шабовіч, А. М. Зэкаў, К. В. Камейша, Л. Ф. Анцух, В. А. Губараў, А. В. Кубышкіна

Пазнякоў, М. П.Няма ліха без дабра : выбраныя творы / Міхась Пазня-

коў. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2019. — 100 с. — (Несур’ёзна пра сур’ёзнае).

ISBN 978-985-581-291-4.

Кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата Нацыянальнай літара-турнай прэміі Беларусі і многіх іншых рэспубліканскіх і міжна-родных літаратурных прэмій Міхася Пазнякова склалі выбраныя гумарыстычныя і сатырычныя творы. Тут прадстаўлены байкі, літаратурныя пародыі, гумарэскі, іранізмы, эпіграмы, небылі-цы, эпітафіі, тосты, аднарадкоўі… Аўтар валодае зайздросным пачуццём гумару, дасціпным і саркастычным позіркам на многія рэаліі сучаснага жыцця.

УДК 821.161.3-1 ББК 84(4Беи)-5

ISBN 978-985-581-291-4 © Пазнякоў М. П., 2019 © Афармленне. ТДА «Выдавецтва “Чатыры чвэрці”», 2019

П47

Page 3: Няма лiха без дабра4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/... · Леанід Пранчак На гэтым грэшным свеце i я падчас грашыў,

Захмялелы

вятрыска

Page 4: Няма лiха без дабра4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/... · Леанід Пранчак На гэтым грэшным свеце i я падчас грашыў,

4

Лiтаратурныя пародыi

Не кашу, не сеюБез мяне ў вёсцы косяць,Сушаць сена і грабуць……А карова вочы косіць,Як прыеду, на мяне.

Анатоль Зэкаў

Без мяне вяскоўцы косяць,Сушаць сена і грабуць.А прыеду — мне, як госцю,Масла свежанькае б’юць.

Без мяне і бульбу сеюць,I капаюць без мяне —Дый за плугам я не ўмеюУжо прайсці па баразне.

Без мяне свінчо гадуюць,Гусак, качак і курэй.А як толькі асвяжуюць —Клічуць да сябе хутчэй.

Я прыеду — напакуюТорбу ўсякай смакатой,Ледзь у хату гарадскуюУвапхнуся разам з ёй.

Page 5: Няма лiха без дабра4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/... · Леанід Пранчак На гэтым грэшным свеце i я падчас грашыў,

5

Няма лiха без дабра

Толькі штось, як прыязджаюЎ вёску родную, сябры,Дзікі лямант падымаеЎся жывёла на двары.

Зайздрасць…3 напояў любіш ты «Марціні»,3 такой зграшыў бы і святы.

Мікола Шабовіч

О, найчароўная Алёна,Чаму ты кінула мяне?3 твайго не выбрацца палонуНіяк мне, мілая, о, не!

Цябе за межы пацягнула…Красуня! Ногі — ад вушэй.Там мільянера прыгарнула,А гэтак жыць куды лацвей.

Ты не вылазіш з рэстарана,I дом твой — зоркавы гатэль.У тым не бачу я заганы:На тое ж ты — фотамадэль.

Цябе пабачыць бы ў бікіні…Я не святы, я хлопец-зух.Ды хоць прышлі ўжо мне «Марціні»,Каб ад «чарніла» не апух.

Page 6: Няма лiха без дабра4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/... · Леанід Пранчак На гэтым грэшным свеце i я падчас грашыў,

Міхась Пазнякоў

6

БоязьЖыццё маё — маркота.…А да людзей — далёка…

Леанід Пранчак

На гэтым грэшным свецеI я падчас грашыў,Не аднаго прывеціўПараграфам душы.

Мяняцца мне — марока,Даўно ўжо не юнак.Так да людзей далёка,ІІІто не дайсці ніяк.

Ды і баюся вельмі(Скажу вам насамрэч),А раптам, нібы шэльму,Мяне прагоняць прэч?..

Начныя пакутыТабой адной я трызню па начах,А ты, скажы, хоць раз мяне згадала?

Мікола Шабовіч

Цябе адну я згадваю ўначы,На жонку ўвагі не звяртаю.А ты ўсё па-ранейшаму маўчыш…Чаму, скажы, упартая такая?

Page 7: Няма лiха без дабра4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/... · Леанід Пранчак На гэтым грэшным свеце i я падчас грашыў,

7

Няма лiха без дабра

Ці, можа, ты забылася даўно,Або, крый Божа, мне зусім не рада?Я ж два разы вадзіў цябе ў кіноI частаваў аднойчы шакаладам.

Я б зараз пад акно тваё прымчаўI серэнаду праспяваў бы звонка,Ды вымушаны трызніць і маўчаць,Бо побач спіць задужа злая жонка.

Не горшыАх, Зоя, Зоя!.. Што ж ты, Зоя Шых!Як мог зманіць, скажы, якімі чараміЦябе сельпоўскі спешчаны начальнік,Што на паўлітра падка пазіраў,Як воўк сівы ў Піліпаўку на поўню?!

Яўген Хвалей

Ах, Зоя, Зоя! Зоркай над зямлёйТы нечакана, помніцца, заззяла.Не ўцямлю перамены я тваёй,Чаму начальніцкаю жонкай стала?

Як захапляўся, Зоя, я табой!І колькі напісаў табе пра гэта!Я за цябе вёў наступальны бойЗ упартасцю наіўнага паэта.

Page 8: Няма лiха без дабра4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/... · Леанід Пранчак На гэтым грэшным свеце i я падчас грашыў,

Міхась Пазнякоў

8

Чаму адвергла, Зоя, ты мяне?Я ж немалыя зарабляю грошы…Ці мне запіць? Не згодзен, Зоя, не!Я нават тут, скажу табе, не горшы.

Споведзь халасцяка

Яшчэ ў маёй кішэні ёсцьПаперка. Там імя:Марына; і тэлефон.А можа, пазваніць?

Сяргей Вераціла

3 Кацярынай — у разладзе.I Людміла турыць прэч.Ад Надзеі муж адвадзіў,I цяпер не да сустрэч.

Мне адмовіла Галіна,Зося гоніць у каршэнь.Прыняла б, напэўна, Зіна,Каб меў поўную кішэнь.

Пазваніў бы я і Веры,Да Ірыны б я памчаў,Ды не маю я кватэрыI машыны не прыдбаў.

Page 9: Няма лiха без дабра4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/... · Леанід Пранчак На гэтым грэшным свеце i я падчас грашыў,

9

Няма лiха без дабра

Пазваню, відаць, Марыне,Я ж мужчына як-ніяк,I няхай ува мне загінеЗнакаміты халасцяк.

КрыўдаПраходзяць мімаДзеці-мікалаўцы,Не заўважаючыМянеНа лаўцы.

Мікола Маляўка

Ну, гэта ж трэба!Я, паэт сталічны,Сяджу ля хаты матчынайНа лаўцы,А міма ходзяцьКрокам звычнымI не вітаюцьДзеці-мікалаўцы…

Не ведаць гэтакСлыннага Маляўкі?!.Ды я амаль ужоТакі, як Колас!Я падымуся заразЗ лаўкіI закрычу,Хто — я,На ўвесь свой голас.

Page 10: Няма лiха без дабра4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/... · Леанід Пранчак На гэтым грэшным свеце i я падчас грашыў,

Міхась Пазнякоў

10

Што рабiць?…МесяцУсплыў над хатайI побач сесціСа мною меціць.…Судзі за тое,Чаго не знаю…

Тамара Пяркоўская

Ну што паробіш — вінаватаПраз вершы звабныя мае,Што месяц гожы па-над хатайШтоноч высочвае мяне.

Пісаць пачну, ён апантана,Ну, як мужчына ўсё адно,Глядзіць у вочы закаханаI хоча ўлезці праз акно.

А любы ж мой такі раўнівы,Без дай прычыны — проста жах.Праз кожны вершык мой чуллівыНе спіць, бядота, па начах.

А месяц побач як убачыць —Лічы, што шчасцейка прайшло:У тым мяне абвінаваціць,Чаго і блізка не было.

Page 11: Няма лiха без дабра4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/... · Леанід Пранчак На гэтым грэшным свеце i я падчас грашыў,

97

Пра аўтара

Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў — паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык, літаратуразнавец, мовазна-вец.

Працаваў настаўнікам у школах Бярэзінскага раёна і г. Мінска, на-вуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі, дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, галоўным рэдактарам часопісаў «Нёман», «Вожык», намесні-кам дырэктара РВУ «Літаратура і мастацтва».

Аўтар 99 кніг паэзіі, прозы, публі цыстыкі, літара-туразнаўства, слоў ні каў і  перакладаў для дарослых і  дзяцей. Некалькі кніг М.  Пазнякова ўбачылі свет на рускай, украінскай, казахскай, армянскай, араб-скай, калмыцкай мовах за межамі Беларусі. Асоб-ныя творы перакладзены на 23 мовы свету. Больш як у 500 зборніках, альманахах, часопісах, газетах мно-гіх краін свету і Беларусі апублікавана звыш 4 000 тво-раў. На вершы паэта напісана звыш 200 песень.

Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саю-за пісьменнікаў Беларусі, член Праўлення і  Прэ-зідыума СПБ, член Праўлення і Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы. Ганаровы член СПБ. Галоўны рэдактар дзвюх серый кніг Мінскага гарадскога аддзялення СПБ. Кіраўнік Школы юнага паэта. Дырэктар Мінскага гарадскога тэатра паэзіі. Старшыня таварыства дружбы «Беларусь — Расія».

Page 12: Няма лiха без дабра4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/... · Леанід Пранчак На гэтым грэшным свеце i я падчас грашыў,

Міхась Пазнякоў

Акадэмік Міжнароднай літаратурна-мастацкай акадэміі Украіны. Член-карэспандэнт Пятроўскай Акадэміі навук і мастацтваў (г. Санкт-Пецярбург).

Лаўрэат 23 літаратурных прэмій, у тым ліку Нацыя-нальнай літаратурнай прэміі, трох прэмій Міністра абароны Рэспублікі Беларусь, прэміі Федэрацыі праф-саюзаў Беларусі, трох рэспубліканскіх прэмій «Леп-шая кніга года» і дзевяці міжнародных літаратурных прэмій.

М. П. Пазнякоў мае шматлікія ўзнагароды Бела-русі, Расіі, Украіны і  Саюзнай дзяржавы. Кавалер медаля Францыска Скарыны.

Page 13: Няма лiха без дабра4-4.by/sites/default/files/files/reviews/2019/... · Леанід Пранчак На гэтым грэшным свеце i я падчас грашыў,

99

зместЗахмялелы вятрыска. Літаратурныя пародыі, байкі . . . . . . . 3

Манiя вялiкасцi. Іранізмы, небыліцы, эпітафіі . . . . . . . . . . . 31

Надвор’е не бывае дрэнным... Шрацінкі, мудраслоўі, усмешкі, эпіграмы, аднародкоўі, тосты . . . . 51

Незвычайная сустрэча. Гумарэскі . . . . . . . . . . . . . . . . . . 81

Пра аўтара . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 97